Актывізуй
сваё месца!
VioskaLab - гэта адкрытая моладзевая прастора
для супольнага пошуку ідэй і рэалізацыі ініцыятыў
у сельскай мясцовасці Мінскай і Гомельскай вабласцей
Мэты праграмы
Стварыць матывуючы асяродак для моладзі сельскай мясцовасці

Паспрыяць фарміраванню мясцовых супольнасцяў, умацаванню сувязаў і добрасуседскіх практык у рэгіёнах

Паўплываць на фарміраванне новага пазітыўнага іміджу вёскі і невялікіх гарадоў
Каго мы запрашаем да ўдзелу:


Моладзь (18-35 гадоў)
, якая гатова
рэалізоўваць свае ідэі ў сельскай мясцовасці і малых гарадах (насельніцтва да 10,000 чалавек) у
Мінскай і Гомельскай вабласцях

Якія лакальныя ініцыятывы мы падтрымліваем:
Культурныя
Стварайце культурныя аб'екты ды лакальныя падзеі сумесна з суседзямі ды суседкамі
Добрасуседскія
Усталёўвайце ці ўмацоўвайце прыязныя адносіны паміж суседзямі ды суседкамі вашай вёскі або гарадка
Экалагічныя
Паляпшайце экалагічнае асяроддзе разам з жыхарамі ды жыхаркамі свайго населенага пункту
Нефармальна-адукацыйныя
Дзяліцеся сваімі ведамі ды кампетэнцыямі нестандартна і якасна
Навучальны год
Чэрвень - кастрычнік 2018
20-24.06 - уступны семінар для Мінскай вобласці (пройдзе ў Валожынскім раёне),

27.06-01.07 - уступны семінар для Гомельскай вобласці (пройдзе ў Рэчыцкім раёне)
Знаёмства з асноўнымі прынцыпамі нефармальнай адукацыі, добрасуседства.
Пошук натхнення і ідэй.
Шэраг адна-/двухдзённых трэнінгаў па праектнаму менеджменту, якія пройдуць па выходных днях у ліпені-жніўні
Мабільныя семінары па асновах праектнага менеджменту і працы, на якіх можна будзе дазнацца як спланаваць і рэалізаваць свой праект, як скласці бюджэтны план, як знайсці каманду і давесці задуманае да канца.
З ліпеня па кастрычнік удзельнікі ды ўдзельніцы будуць рэалізоўваць свае праекты ў сельскай мясцовасці ці невялікіх гарадах.
Удзельнікаў і ўдзельніц будуць падтрымліваць ментары/-кі* - людзі, якія маюць досвед праектнай дзейнасці і могуць ім падзяліцца, а таксама пры неабходнасці падтрымаюць каманду ў крызіснай сітуацыі.

*Ментарынг - суправаджэнне падчас рэалізацыі праекта.

Заключны семінар адбудзецца ў Мінску ў канцы кастрычніка.
Каманды з Мінскай і Гомельскай вабласцей збяруцца разам, ацэняць свой уласны адукацыйны працэс ды пазнаёмяцца з рэалізаванымі ініцыятывамі адно аднаго.
Напрыканцы ўсе ўдзельнікі ды ўдзельніцы сумесна з каардынатаркамі, трэнерскай камандай ды экспертамі/-камі падрыхтуюць выставу-прэзентацыю сваіх праектаў для шырокай аўдыторыі.
Заяўкі на ўдзел
прымаюцца да 23:59
10 чэрвеня
Каардынатаркі праграмы Vioska Lab
Я очень рада запуску программы VioskaLab и считаю, что с помощью различных культурных, образовательных, экологических проектов можно и нужно развивать сельское сообщество. Сейчас многие люди не видят перспектив и возможностей саморазвития и заработка в селе/деревне/поселке. И мне кажется, что изменить эту ситуацию можно только сообща: общаясь и сотрудничая с жителями (соседями, властями), делая что-то полезное для места, в котором живёшь.
Оля Сафронова, Гомель
Тренерка/ менторка в Інша Освіта / Insha Osvita и Theodor-Heuss-Kolleg, координаторка благотворительного проекта Op Shop и нескольких образовательных проектов в Гомеле, волонтёрка MitOst. Обладаю компетенциями в темах проектного менеджмента, создания текстов, управления конфликтами.
Для мяне старт праграмы VioskaLab - важная і радасная падзея, бо рэгіянальныя праекты - заўжды пра людзей і іх патрэбы. Я веру ў тое, што гэтая праграма дасць магчымасць рэалізаваць свае сацыяльна-важныя праекты ў вёсках ды невялікіх гарадах для ўсіх заахвочаных і ініцыятыўных людзей, пазнаёміць іх з добрасуседскімі практыкамі і дасць патрэбныя інструменты для далейшай самастойнай працы.
Юля Лісіца, Мінск
Трэнерка ў сферы нефармальнай адукацыі. Актуальныя тэмы: экалогія, культура, актывізацыя мясцовых супольнасцяў, валанцёрства.
Каардынатарка валанцёрскага сэрвісу таварыства "Зялёная сетка", валанцёрка MitOst.
Нашы кантакты:
+375(44)544-14-60,
safronavaa@gmail.com -
Воля Сафронава,
каардынатарка ў Гомельскай вобласці

+375(44)556-44-34,
stromkaja@gmail.com -
Юля Лісіца,
каардынатарка ў Мінскай вобласці
Фотографии и тексты использованы для демонстрации возможностей шаблона сайта, пожалуйста, не используйте их в коммерческих целях.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website